#прэмія Giga-Hertz за электронную музыку і гукавое мастацтва, #Германія Для каго: #музыканты, #камп…

#прэмія Giga-Hertz за электронную музыку і гукавое мастацтва, #Германія

Для каго: #музыканты, #кампазітары, #саўнд_дызайнеры любога ўзросту.

Катэгорыі:
– кампазіцыя для жывой электронікі
– кампазіцыя з фіксаванымі носьбітамі
– змяшаная музыка
– аўдыёвізуальная кампазіцыя
– канцэртная інсталяцыя
– трансмедыйная кампазіцыя
– эксперыментальнае гукавое выкананне
– міждысцыплінарнае выступленне (з адпаведнай музыкай або гукавымі кампанентамі)

Праекты павінны быць не старэйшыя за 5 год.

Прэмія ўключае #грант, з дапамогай якога можна будзе рэалізаваць ваш праект.

Пераможца атрымае:
2 000 EUR+да 3 000 EUR на вытворчасць,
– кампенсацыя праезду, пражывання і харчавання.

У выпадку перамогі будзе неабходна прысутнічаць на цырымоніі ўзнагароджання ў межах фестываля Giga-Hertz Award.

Што падрыхтаваць:
кароткая біяграфія,
партрэтнае фота мастака,
апісанне працы,
сінапсіс новай працы+тэх.інф.

Ддл: 20 траўня
Падаць заяўку

#фестываль #гук #музыка