Рэзідэнцыя прысвечаная даследванням і творчасці, вынікі якіх прэзентуюцца на публіцы пасля праграмы.
Яе можна падзяліць на 3 часткі: 1⃣ папярэдні візіт на 2 тыдні з лістапада па снежань 2022, каб пазнаёміцца з мясцовасцю і падрыхтаваць план рэзідэнцыі, 2⃣ пражыванне 4 месяцы (3 месяцы ўвесну 2023+1 ўвосень) і распрацоўка праекта, 3⃣ выніковая прэзентацыя*.
*Таксама магчымы фармат канферэнцый, майстар-класаў, мастацкіх праектаў са школамі.
Прадастаўляюць: – пражыванне, – творчую прастору, – майстэрні, – #стыпендыя 1 400 EUR/мес., – 500 EUR на транспарт, – 1 200 EUR на вытворчасць, – дапамога 2 000 EUR на мультымедыйнае выданне да праекта
Даслаць: – матывацыйны ліст, – партфоліа, CV і прыклады працы, – можна дадаць відэа са зваротам.