Навіны
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.2Я апускаю падрабязнасьці нашых дыскусій падчас зверкі…
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.1Каліброўка прыцэлаКаліброўку мы рабілі разы тры. Два …
*
Бліжэйшыя нашыя набажэнствы. Заўтра 21.09 субота. 9.00 – Літургія на украінскай мове. 18.00 – Вячэрн…
*
https://belsat.eu/82334294/u-varshave-adkrylasya-vystava-plakata-prysvechanaya-salidarnasci-z-naroda…
*
Горад Бога | Cidade de Deus | 2002Горадам Бога называюць адзін з раёнаў Рыа-дэ-Жанэйра, дзе пануюць …
*
Кінапрагляд з удзелам рэжысёра24 верасня ў Варшаве адбудзецца паказ дакументальнага фільму Аляксея …
*
Если какие-то божества из различных мифологий существуют, то пожалуйста обосцыте этих двоих гондонов…
*
Как лукашенко санаторий в Кисловодске продавал!https://youtu.be/TGXMmFxKIJ8Наше новое расследование …
*
20 верасня 1945 г. у Менску адкрылі выставу пра жыццё і творчасць Янкі Купалы. Тады частка калекцыі…

Прывітанне! Нагадваем пра цікавыя магчымасці, на заяўкі да якіх ёсць сэнс аддаць колькі апошніх трав…

*

Прывітанне! Нагадваем пра цікавыя магчымасці, на заяўкі да якіх ёсць сэнс аддаць колькі апошніх травеньскіх дзён/вечароў  

РЭЗІДЭНЦЫІ:

Для ўсіх, хто хоча ў разнастайнасці рэзідэнцый і магчымасцях на іх трапіць разабрацца: 18.05 у 17:00 па Мінску – першы анлайн-мітап Bazar BYzare – AiR-праграмы. Лікбез з Аляксеем Талстовым

Пісьменнікам і перакладчыкам варта паспяшацца на літаратурную праграму ў Варшаве – да 22.05.

Творцам любых кірункаў: рэзідэнцыя Шведскага універсітэта сельскагаспадарчых навук ва Упсале.

Мастакам і даследчыкам: крэатыўная рэзідэнцыя Nekatoenea паміж Іспаніяй і Францыяй (да 22.05), а таксама Bulegoa zenbaki barik у Більбао – да 25.05

Смелым творцам у сцэнічных і іншых мастацтвах, чыё мастацтва – зброя: Distance and Resistance ў Radar Sofia, Балгарыя

Для тых, хто імкнецца за акіян: 
Рэзідэнцыя ад цэнтра перасячэння мастацтва і навукі PLAYA у Вялікім Басейне
Міждысцыплінарныя праграмы Oak Spring Garden Foundation – да  26.05 і 
Inspiration Lab у Філадэльфіі – да  23.05.

ВЫСТАВЫ, КОНКУРСЫ І ПРЭМІІ:

Мастрам слова: конкурс кароткіх расповедаў Outsideleft-2022 на тэму і вакол панятку “цэмент” – да 31.05. 

Аўтарам прац, якія адлюстроўваюць пытанні сацыяльнай/гендарнай роўнасці, змянення клімату, ахову наваколля – выстава ў галерэі Locust Projects – да  29.05.

Мастакам, якія спалучаюць традыцыйнае і лічбавае мастацтва: конкурс NFT ад HONGLEE і Focus – да 31.05.

Працы на тэму блізкасці і сям’і прымаюцца на выстава «Нясі маё сэрца» да 31.05
Анімаваныя працы прымаюць для паказу на кірмашы Art Weekend – да  25.05

Ілюстратарам, графічным дызайнерам: 
конкурс кніжнай ілюстрацыі «Вобраз кнігі» – да  25.05 і
міжнародная біенале плаката 17BICM ў Мексіцы – да  30.05.

Фатографам: 
Global Peace Photo Award – пра намаганні чалавека дасягнуць міру ва ўсім свеце,
Прэмія Халона Анхеля – выбітнага дзеяча партрэтнай фатаграфіі ў Іспаніі  – да  29.05.

ПРАФЕСІЙНАЯ АДУКАЦЫЯ

Для тэатральных дзеячаў з амбіцыяй выхаду на міжнародны рынак – Еўрапейская тэатральная акадэмія ETC пры фестывалі ў Авіньёне – да  29.05. 

Для аўтараў, якія імкнуцца выбітна пісаць пра танец: майстар_клас «Пішы/варушыся» пра цела і рухомасць – да  30.05. 

А ТАКСАМА:

Беларускім прадстаўнік(/ц)ам розных прафесій у культуры і творчых індустрыях: конкурс заявак на праграму мабільнасці ў межах праекта EU4Culture – да 29.05. 

Стыпендыя для навуковых стажыровак ад Форума гістарычных даследванняў Беларусі – да 22.05. 

Конкурс праектаў з тэмай «Цела ў электронным актывізме» ад цэнтра фемінісцкіх практык La Centrale galerie Powerhouse  – да 23.05.