Анлайн-#курс на чэрвень-ліпень: “Фемінісцкая тэорыя візуальнасці: мастацтва, улада і нарматыўнасць“
Для ахвотных пагаварыць за #мастацтва, прыкласці тэорыю да практыкі ці зірнуць, як гэта робяць іншыя. Калі: па суботах у 12.00 па Мінску. Фармат: інтэрактыўныя лекцыі (5-6 сустрэч).
Плануецца шмат фем-арту, ключавых тэкстаў і абмяркаванняў пра тое, што дае гендэрная оптыка.
Умовы: ⁃ бясплатна; ⁃ нефармальна, беражліва і гнутка; ⁃ без патрабаванняў па стартавых ведах па тэме.