Ars Bioarctica – прыродазнаўчая #рэзідэнцыя на біялагічнай станцыі Кілпісярві, поўнач Фінляндыі
Ars Bioarctica – доўгатэрміновая ініцыятыва ў галіне #мастацтва і навукі з акцэнтам на субарктычным асяроддзі. Спрыяе праектам паміж мастакамі і навукоўцамі па развіцці новага віду навуковага і мастацкага мыслення і праз гэта спрыяе дыскусіі аб стасунках чалавецтва і прыроды.
Для беларусаў і беларусак як замежных творцаў дасяжная праграма “Kilpisjärvi Digital Science Trails“працягласцю ў 1 месяц.
Рэзідэнцыя з’яўляецца часткай праекта, у рамках якога біялагічная станцыя Кілпісярві распрацоўвае навуковыя і #digital-маршруты.