«Расцяжэнне» – гэта пісьменніцкая анлайн- #лабараторыя, прысвечаная пратэстнай і эмігранцкай траўме. Раз на тыдзень з чэрвеня па жнівень група будзе збірацца разам з запрошанымі беларускімі паэткамі і пісьменніцамі для пошуку спосабаў працы з тэмай траўматычнага досведу. У верасні, па выніках працы лабараторыі, будзе падрыхтаваны і апублікаваны зін з тэкстамі ўдзельніц.
Для каго: дзяўчыны, жанчыны, транс- і небінарныя людзі, якія ці знаходзяцца ў Беларусі, ці былі вымушаныя пакінуць яе.
Для ўдзелу ў лабараторыі не трэба папярэдніх публікацый ці выдання сваіх прац.