Bazar BYzarre #2: Арт-рэзідэнцыі: разбіраем па палічках – і з некалькімі спікераміУжо заўтра адбудзе…

Bazar BYzarre #2: Арт-рэзідэнцыі: разбіраем па палічках – і з некалькімі спікерамі

Ужо заўтра адбудзецца працяг анлайн-размовы пра арт-рэзідэнцыі і як на іх (не) трапіць.

Сустрэча будзе карысная адносна ўдзелу і ў іншых конкурсных праектах.

1 чэрвеня
18:00 СЕТ / 19:00 Мінск.

У праграме:
1. Як чытаць оўпэнколы: задачы праграмы, крытэрыі адбору, прыклады.
⁃ Паўліна Малой – менеджарка культ. праектаў Вроцлаўскага інстытуту культуры,
⁃ Каця Раманчык – культменеджарка, фаўндэрка канала @sekktor,
2. Партфоліа: што варта з ім рабіць і чаго нельга:
⁃ Вера Залуцкая – арт-куратарка, рэдактарка @blokmagazine,
⁃ Аляксей Талстоў – мастак, пісьменнік, менеджар арт-праектаў,
3. Як будаваць стасункі з арганізатарамі праграмы AiR:
⁃ Ягна Дамжальская – арт-куратарка, менеджарка праектаў ЦК Zamek w Poznaniu,
– Дамініка Клюшчык, менеджарка з сеткі EMARE, 
4. Матывацыйныя лісты: як іх НЕ пісаць:
⁃ Аляксей Стрэльнікаў, тэатразнаўца.

Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца.

Рэпост шчыра вітаецца!