НаMALIMON Civic-Tech Accelerator збіраюцца праекты, скіраваныя на рашэнні праблем у сацыяльных сферах
Адабраным камандам будзе прадастаўлена: ⁃ 5000 USD на развіццё праекта; ⁃ ментарская падтрымка і патранаж трэкера.
Працягласць: 3 месяцы.
Разам з экспертамі вы зможаце ўбачыць слабыя кропкі праекта, новыя рэсурсы, паўдзельнічаеце ў фармаванні гіпотэз і плану дзеянняў па іх праверцы.
Набор у акселератар будзе праходзіць у некалькі этапаў, першым з якіх будзе ўдзел у хакатоне 22-24 ліпеня. Усяго адбудзецца 5 хакатонаў па розных тэмах.
Для каго: ⁃ каманды, якія ўжо склаліся; ⁃ асобныя носьбіты ідэй, праграмісты, маркетолагі, праектныя менеджары і іншыя спецыялісты.