Gaudeamus: конкурс на інтэрактыўныя музычныя п’есы (анлайн / #Нідэрланды)
Фестываль Gaudeamus ва Утрэхце запрашае да супрацы у стварэнні гібрыдных анлайн / афлайн работ. Яны з’явяцца на Screen Dive – анлайн-платформе для інтэрактыўных музычных твораў, а таксама падчас фестываля ва Утрэхце.
Вітаюцца ідэі, якія: вынікаюць і непасрэдна ўзаемадзейнічаюць з аўдыторыяй арганізатара – фестывалю Gaudeamus; творы, створаныя аўдыторыяй альбо выкарыстоўваюць аўдыторыю ў якасці пулу дадзеных, што трэба сабраць; і г.д.
Расклад працы: ⁃ ліпень – жнівень 2022 – анлайн: мастацкія падрыхтоўчыя сустрэчы / мазгавыя штурмы / кадаванне., ⁃ з 7 па 10 верасня 2022 – ужывую падчас фестывалю Gaudeamus.
Прадастаўляецца: ⁃ на каманду – ганарар 2400 EUR, ⁃ абмежаваны бюджэт на праезд і пражыванне.