1⃣Навучальны курс па лідарстве ад Дома правоў чалавека ў Чарнігаве + магчымасць падтрымкі вашых ідэй
Камбінаваная праграма, якая спалучае анлайн-/афлайн-сесіі з вывучэннем навучальных матэрыялаў і выкананнем хатніх заданняў.
Калі: 15 ліпеня – 30 жніўня 2022.
Для каго: беларусы і беларускі, якія ў сувязі са сваёй палітычнай дзейнасцю і перакананнямі, вымушаны былі выехаць з Беларусі і (важна!) цяпер знаходзяцца на тэрыторыі Ўкраіны.
У праграме: практычныя тэмы, накіраваныя на развіццё навыкаў па распрацоўцы і рэалізацыі праектаў, падыходу заснаванага на правах чалавека, міжнароднага гуманітарнага права, пытанняў салідарнасці з палітычнымі зняволенымі, уліку гендарнай праблематыкі, ксенафобіі і мовы варожасці, бяспекі заснаванай на халістычным падыходзе і іншае.
Уключаная ментарская і фінансавая падтрымка для вашых уласных праектаў / ініцыятываў.
Ддл: 3 ліпеня.
Форма заўякі
2⃣Паглыблены курс па правах чалавека ад Беларускай Праваабарончай Школы
Праграма будзе складацца з трох сесій (2 – анлайн, 1 – афлайн-сустрэча ў Літве), на якіх разглядаюцца тэарэтычныя асновы правоў чалавека, прапрацоўваюцца практычныя навыкі і soft skills.
Калі: 15 ліпеня – 30 верасня.
Для каго: беларуская моладзь (18 – 39 год, пры наяўнасці высокай матывацыі і рэкамендацый узроставыя межы могуць быць пашырыныя), незалежна ад актуальнага месцазнаходжання.
Выкладчыкі/-цы праграмы – прадстаўнікі_цы вядучых праваабарончых арганізацый Беларусі і іншых краін, вядомыя і аўтарытэтныя спецыялісты_кі ў галіне правоў чалавека і права.
Ддл: 8 ліпеня.