1⃣6 ліпеня: Адкрыты мікрафон на шматкультурным вечары паэзіі і музыкі «Вянок салідарнасці»
Музей сучаснага мастацтва і Дом культуры Салідарнасці «Słonecznik» запрашаюць на надзвычайны паэтычны вечар. “У адно з самых містычных святаў славянскіх народаў – Купалле, час ачышчэння і абуджэння неверагодных сіл, момант, калі ўсё немагчымае становіцца магчымым.“
На тэрасах Музея на Вісле будзе гучаць польская, беларуская і ўкраінская паэзія, пад гукі імправізацыйнай музыкі. Калі вам хацелася б, каб мікрафон таксама быў i вашым, раiм спантанна паўдзельнічаць у “адкрытым мікрафоне”.
Музыка: Вераніка Лось, Пётр Мелех і Аляксей Варсоба.
Паэзія: чытаюць Марына Якубовіч, Ігар Шугалееў, Вольга Мжэльская, Тарас Гембік, Дамініка Ягела, Вераніка Лось, Дорыян Дабраміра Чапла і Паўло Лугавы.
Графіка: Марыя Алена Бонет „Зёлкавы вянок”
#паэты #вакалісты #выканальніцкія_мастацтвы #перформанс
2⃣10 ліпеня: Фестываль сучаснай беларускай культуры «Гучна-фэст» ад Free Belarus Center і сяброў
Оўпэнэйр пройдзе на беразе Віслы на пляцоўцы павільёна «Fala» з 11:00 да 23:00. Івэнт будзе арганізаваны ў фармаце сямейнага арт-пікніка, дзе кожны зможа знайсці для сябе заняткі на любы густ.
«Гучна-фэст» — гэта голас сучаснай Беларусі, які, нягледзячы ні на што, гучыць упэўнена і прыгожа.
З фестывальнай сцэны прагучаць: актрыса і спявачка Chornabrova, магутны рэпкор ад Цяпін Crew, касмічны этна-электронны дуэт Shuma, пастаянныя госці еўрапейскіх фестываляў Dlina Volny і любімцы публікі — Разбітае Сэрца Пацана ў поўным складзе.
І ўвага: #мастакі, #дызайнеры, #рамеснікі, #мадэльеры і іншыя #творцы тэрмінова запрашаюцца прыняць удзел у арт-маркеце! Трэба запоўніць анкету.