Eastern Europe Studies Centre (EESC) у супрацоўніцтве з Беларускай асацыяцыяй даследчых цэнтраў (BARC) запрашае даследчыкаў, вучоных і экспертаў з Беларусі падаваць заяўкі на атрыманне стыпендыі для паездкі на канферэнцыю па вашым выбары.
#стыпендыя будзе прадастаўлена для ўдзелу ў міжнародных канферэнцыях або іншых мерапрыемствах, прысвечаных:
– пытанням развіцця еўрапейскай бяспекі, дэмакратыі,
– удзелу грамадзянскай супольнасці,
– правам чалавека / правам меншасцяў,
– палітыцы Усходняй Еўропы,
– вайне ва Украіне,
– палітычнай ідэнтычнасці і памяці,
– палітычных рэформ і палітычнай актыўнасці,
– дэзінфармацыі і г.д.
Любая грамадска-палітычная тэма, у якой беларускі погляд можа быць каштоўным, можа фінансавацца гэтым грантам. Гэта можа быць навуковая канферэнцыя, якая дае больш шырокія магчымасці для прэзентацыі беларускіх даследчыкаў, або міжнародная сустрэча экспертаў, якая дазваляе наладзіць кантакты паміж беларускімі і еўрапейскімі даследчыкамі.
Пры гэтым #грант могуць атрымаць толькі тыя, хто выступіць з афіцыйнай прэзентацыяй, а не проста назіральнікі.
Грант пакрывае выдаткі на:
– паездку на мерапрыемства і назад (пункт прызначэння павінен знаходзіцца ў Еўропе);
– пражыванне падчас мерапрыемства (2 ночы);
– выплачваецца сімвалічны ганарар.
Што падрыхтаваць:
– CV;
– матывацыйны ліст;
– спасылка на мерапрыемства.
Мерапрыемствы мусяць адбыцца да 1 кастрычніка 2022 года.
Ддл: заяўкі будуць разглядацца на сталай аснове.
Заяўкі дасылаць на адрас [email protected] з тэмай “Заяўка на стыпендыю”.