Прапануйце сваю выставу альбо твор для Galleri Kronborg у Бергене, #Нарвегія
Нарвежская Galleri Kronborg аб’яўляе адкрыты конкурс канцэптаў выставаў на восеньскі семестр: жнівень – снежань.
Па выніках конкурсу выбіраюцца 4 ўдзельнікі/-цы – #куратары / #мастакі.
Заяўкі павінны быць напісаны на анг. мове ў выглядзе pdf-файла з наступнай інфармацыяй: – CV і заяўка; – Апісанне выставы або праектнай прапановы (макс. 1 стар.); – Пераважныя даты выставы; – Выявы, дакументацыя, эскізы вашых работ і таго, што вы хацелі б выставіць (максімум 6 малюнкаў.
Ддл: 14 ліпеня (Оўпэнкол на наступны, вясновы семестр (студзень – ліпень) запусціцца ў лістападзе). Падрабязнасці і падача заяўкі. Фота: Galleri Kronborg.