“Рэc-Публіка работнікаў культуры” – 3-тыднёвая творчая #лабараторыя ў Кішынёве, #МалдоваДля каго: #т…

Рэc-Публіка работнікаў культуры – 3-тыднёвая творчая #лабараторыя ў Кішынёве, #Малдова

Для каго: #творцы, #культменеджары #прадзюсары з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Балгарыі, Грузіі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Таджыкістана, Украіны і Узбекістана.
Калі: 19 верасня – 10 кастрычніка 2022.

Лабараторыя ў Casa Zemstvei (Земства – дом мясцовага самакіравання) у Кішынёве, адкрытая для пачынаючых культ. «агентаў», чыя дзейнасць можа ўключаць шырокі спектр ідэй, метадаў рэалізацыі і практык, такіх як выяўленчае #мастацтва,  #дызайн, #перформанс, #медыя_мастацтва, #кіно, #архітэктура, акадэмічныя #даследаванні або сацыяльныя дзеянні.

Праца ў лабараторыі будзе пабудавана вакол тэмы самаарганізацыі і будзе сканцэнтравана на пытанні аб тым, як група можа пераадолець дэзінтэграцыю і фрагментацыю, бар’еры, якія схільныя разбураць асобу і грамадства ў часы крызісу. Лабараторыя будзе накіравана на пошук магчымых мадэляў грамадства і стварэнне ўстойлівасці міжнароднай культурнай супольнасці шляхам стварэння альтэрнатыўных культурных інфраструктур.

Праграма мае два блокі: тэарэтычны і практычны.
⁃ Тэарэтычны блок уключае майстар-класы і прэзентацыі, а таксама наведванне пляцовак і сустрэчы з актывістамі, даследчыкамі і грамадскімі і мастацкімі арганізацыямі Малдовы.
⁃ Падчас практычнага блока ўдзельнікі будуць весці сумесныя мастацкія праекты з суполкай Casa Zemstvei, а таксама з мясцовымі арганізацыямі і ініцыятывамі Кішынёва.

Праграма пакрывае:
⁃ міжнародныя праезды,
⁃ пражыванне, сутачныя,
⁃ выдаткі на матэрыялы для праектаў, створаных падчас праграмы.

Арганізатары: Asociația Oberliht (Кішынёў, Малдова) у супрацоўніцтве з Платформай міждысцыплінарнай практыкі Open Place (Кіеў, Украіна) і Art Prospect Network пры фінансавай падтрымцы CEC ArtsLink.

Ддл: 1 жніўня.
Даведацца больш.

#культменеджмент