OneBeat прымае заяўкі на ўдзел у 11 і 12-ых эдыцыях, дзвюх праграмах мастацкага абмену ў Злучаных Штатах, якія плануецца запусціць вясной і восенню 2023 года.
OneBeat прывязе агулам да 50 музыкаў з 50 краін з усяго свету (Беларусь у спісе!) на поўдзень ЗША на працягу аднаго месяца кожны сезон (красавік-травень і верасень-кастрычнік) для супольнага напісання, вытворчасці і выканання арыгінальнай музыкі, а таксама распрацоўкі стратэгіі для сацыяльнага ўзаемадзеяння на аснове мастацтва.
Шукаюцца музыкі з характарыстыкамі: ⁃ Музычная дасканаласць і інавацыі; ⁃ Сацыяльная заангажаванасць – музыкі, якія выкарыстоўвалі музыку для патрэб сваіх супольнасцяў або больш шырокіх колаў грамадства; ⁃ Узрост – 19 – 35 у даты заканчэння праграмы (май / кастрычнік 2023 г.). Ддл: 2 верасня 2022. Дадатковая інфармацыя.