Тры міжнародныя конкурсы для мастакоў і мастачак 1⃣Конкурс на размешчанне мастацкіх прац на б…

Тры міжнародныя конкурсы для мастакоў і мастачак


1⃣Конкурс на размешчанне мастацкіх прац на білбордах у #ЗША
Ваша праца можа быць абраная для «экспазіцыі» на білбордах па ўсіх Штатах на месяц цягам восені-зімы 2022 (журы абярэ 20 пераможцаў). Ёсць і іншыя прызы.
Для каго: #творцы ў візуальных #мастацтва’х: #жывапіс #фатаграфія #ілюстрацыя #графічны_дызайн #digital і да т.п.
Неабходна:
⁃ зарэгістраваць бясплатны акаўнт на платформе Pixel, загрузіць 3 свае лепшыя працы на #конкурс, падзяліцца абвесткай пра гэта ў сацсетках і сабраць 100+ галасоў.
Ддл: 31 жніўня.
Падрабязней.

2⃣Jutta Cuny-Franz Memorial Award 2023 – #прэмія за творы мастацтва, зробленыя з прымяненнем шкла.
Удзел бясплатны і адкрыты ўсім творцам ва ўзросце да 40 гадоў любой нацыянальнасці.
Умовы:
⁃ работы на #конкурс павінны быць выкананыя ў перыяд 2021-22;
⁃ максімум 3 працы ад аднаго аўтара.
Прызы – грашовыя прэміі:
⁃ 10.000 EUR;
⁃ 2 Заахвочвальныя прызы па €1500.
Ддл: 11 кастрычніка.
Падрабязней.

3⃣Roots – конкурс плакату аб павазе і захаванні культурной самабытнасці
Ствараючы плакат, вы можаце ўдыхнуць культуру ўласнай краіны (музыку, мастацтва, кулінарыю, прыроду, паэзію, традыцыі, рамёствы і інш.). Па выніках 50 адабраных журы прац складуць выставу, якая пройдзе ў некалькіх краінах, пачынаючы з Мексікі ў кастрычніку-лістападзе 2022. Удзельнікі будуць адзначаны электроннымі сертыфікатамі.
Для каго: #дызайнеры і #мастакі, незалежна ад месца пражывання.
Умовы:
⁃ Можна адправіць да 10 прац вашага аўтарства.
⁃ Арганізатары просяць не публікаваць працу ў сацыяльных сетках да аб’яўленых вынікаў. Прытым дапускаецца, што яны маглі публікавацца ў вас яшчэ да пачатку конкурсу.
Ддл: 20 жніўня.
Сайт конкурсу з брыфам і рэферансамі для натхнення.
Форма рэгістрацыі.