Прымае працы /’fu:bar/ – #фестываль глітч-мастацтва, #анлайн, #Харватыя/’fu:bar/ — штогадовая прагра…

Прымае працы /’fu:bar/ – #фестываль глітч-мастацтва, #анлайн, #Харватыя

/’fu:bar/ — штогадовая праграма, cкіраваная на выяўлене электронных эксперыментаў і даследаванняў у галіне сучаснага лічбавага #мастацтва і тэорыі на тэму памылак.
Эдыцыя 2022 года арыентавана на разуменне, фармуляванне і падтрымку розных рэжымаў #digital-ідэнтычнасцяў.

Адбудзецца 1-7 кастрычніка ў MaMa / у Заграбе і анлайн.

Да ўдзелу запрашаюцца #творцы шырокага спектру.

У асноўнай праграме фестывалю:
⁃ семінары па новых #медыя + дадатковая #рэзідэнцыя FLAG 2023 + #ментарства;
⁃ лекцыі па глітчу;
⁃ электронныя спектаклі;
⁃ гібрыдныя падзеі.
Мерапрыемствы адкрытыя і будуць дасяжныя ў сеціве.

Аўтары адабраных прац атрымаюць стандартны ганарар (50-200 EUR у залежнасці ад інтэнсіўнасці мерапрыемства) і ў залежнасці ад асабістых пераваг творцаў.

Наземныя пераезды і кароткачасовае знаходжанне будуць падтрымлівацца па дамоўленасці з артыстамі.

Ддл: 27 жніўня.
Падрабязней.