«Zeitenwende, Змена эпох» – гранты на #паблік_арт у Ціролі, #АўстрыяКонкурс прысвечаны асэнсаванню п…

«Zeitenwende, Змена эпох» – гранты на #паблік_арт у Ціролі, #Аўстрыя

Конкурс прысвечаны асэнсаванню падзей 2022 года (у прыватнасці, ваеннага ўварвання РФ ва Украіну), якія сталі шокам і пераломам для еўрапейскага грамадства. Арганізатары заклікаюць прапанаваць мастацкія творы, здольныя прастымуляваць грамадскую рэфлексію пра «эфект матылька» ў нашым геапалітычным кантэксце – узаемазвязанасць еўрапейскіх грамадстваў, краін. Як мастацтва можа адказаць на сучасныя сацыяльна-палітычныя праблемы?

Магчымыя фарматы не абмежаваныя: #скульптура, часовыя праекты, а таксама партысіпатыўныя, перфарматыўныя і дыялагічныя фарматы ў грамадскіх сельскіх і гарадскіх прасторах. Асаблівая ўвага будзе нададзеная #site_specific праектам, некаторым іншым інтэрактыўным фарматам, а таксама ўстойлівым (экалагічным).

Для каго: міжнародныя #мастакі/#творцы, #культменеджары і #куратары са сферы сучаснага #мастацтва.
Перыяд рэалізацыі праектаў: сакавік – лістапад 2023.

Ддл: 16 верасня.
Больш інфармацыі.

#сучарт