Вечарына-#нэтворкінг беларусаў Вільні з адкрытым мікрафонам, #ЛітваКалі: 19 жніўня / 18:30 – дзверы …

Вечарына-#нэтворкінг беларусаў Вільні з адкрытым мікрафонам, #Літва

Калі: 19 жніўня / 18:30 – дзверы | 19:30 – пачатак
Дзе:  FANTOMAS GALLERY (Vytauto g. 57)

АрганізатарыCreateCulture Group – культменеджаркі Надзея Ількевіч і Таццяна Штэйнбук лічаць, што трэба не толькі пазнаёміцца, але і даведацца больш адзін пра аднаго. Прыходзьце заводзіць новыя знаёмствы, абдымацца з сябрамі, гутарыць, смяяцца, слухаць музыку ў цікавым месцы і ў добрай кампаніі.

У праграме будзе «адкрыты мікрафон» – добры шанец, каб:
– распавесці пра вашыя ініцыятывы і праекты, пра якія трэба даведацца ўсім,
– выканаць свой музычны, паэтычны твор;
⁃ прадставіць чат кам’юніці па інтарэсах або чата суседзяў і да т.п.

Удзел па рэгістрацыі.



Публікаваць свае падобныя анонсы для калег, шукаць людзей у каманду і любыя парады для вашай культурніцкай/творчай працы вы можаце ў нашым sekktor community chat.

Галоўныя правілы – бяспека і ўзаемападтрымка. Запрашаем!