ТАМ-ТАМ! – творчы #летнік для дарослых у культцэнтры SOKOŁOWSKO, #Польшча, 19-25 верасня[Прапанова п…

ТАМ-ТАМ! – творчы #летнік для дарослых у культцэнтры SOKOŁOWSKO, #Польшча, 19-25 верасня

[
Прапанова платная, але настолькі чароўная, што не можам яе не апублікаваць.]

Гэты летнік – гэта прастора інтэнсіўнага адпачынку, натуральнай і шчырай творчасці без страху быць сабой.

«Вельмі хочацца вярнуцца ў дзяцінства, у прастору без клішэ і сарамлівасці, рабіць дзіўныя на першы погляд рэчы, адчыняць у сабе новае ці даўно забытае старое.

Мы, важатыя, выступаем у ролі праваднікоў для ўдзельнікаў летніку і нясем галоўную думку: кожны чалавек з’яўляецца Творцам нягледзячы на яго прафесію, адукацыю і жыццёвы досьвед.»

У праграме:
⁃ заняткі жывапісам,
⁃ здымкі кіно і стварэнне мультфільмаў,
⁃ акторскія трэнінгі і гульні,
⁃ шмат рэфлексій.

«ТАМ-ТАМ» прапануе:
– 4/7 дзён творчага адпачынку
– кожнадзённыя заняткі і арт-праекты
– камфортную атмасферу для творчасці і сатворчасці;
– пражыванне ў чароўнай сядзібе на мяжы Польшчы і Чэхіі;
– трохразовае харчаванне.

Усе падрабязнасці па спасылцы.