Да ранішняй кавы – падборка магчымасцяў, на якія варта паспець падацца ў апошнія дні лета. Да 29 жні…

Да ранішняй кавы – падборка магчымасцяў, на якія варта паспець падацца ў апошнія дні лета.

Да 29 жніўня (сёння!):

Гётэ-Інстытут у Вільнюсе шукае кандыдатаў/-к на 3 вакансіі.

Беларускі Дом правоў чалавека імя Звоскава запрашае на Трэнінгі па грантавым фандрайзінгу (анлайн ці ў Вільні).

Анлайн-курс па сацыяльнай журналістыцы «Уразлівыя 2.0: як пісаць пра “нябачных” людзей у крызісныя часы».

«Як зрабіць свой двор зялёным: цікавыя прыклады і парады ад эксперткі» – прамы эфір з менеджаркай «Зялёнага тэлефону» Палінай Бурко – сёння ў 18:30 па Мінску ў канале Менскай урбаністычнай платформы.

***
Да 30 жніўня:

Фестываль + лэнд-арт рэзідэнцыя Côa – Corridor of Arts у неімавернай даліне на поўначы Партугаліі.

***
Да 31 жніўня:

Форум-лабараторыя Pause / Play: «Культура пад ціскам» – цягам восені ў Германіі, Грузіі + анлайн.

Рэзідэнцыя Stiftung Künstlerdorf Schöppingen на 2-6 месяцаў цягам наступнага года.

Мастацкая рэзідэнцыя ад кааператыву Gleis 70 на тры месяцы ў Цюрыху.

Яшчэ адна рэзідэнцыя ў горадзе літаратуры UNESCO Празе.

Падвоеная арт-рэзідэнцыя The Intelligent Museum у мастацкіх установах Карлсруэ, Германія, – для праектаў на стыку мастацтва і штучнага інтэлекту.

Ініцыятыва femLENS збірае працы на конкурс для фатографак-мігрантак, якія ламаюць стэрэатыпы пра маці-мігрантак у Еўропе.

Збіраюцца фільмы на тэму «Дызайн / Рухомыя выявы» на міжнародны фестываль IN OUT у Польшчы.