Два праекты хакатона «Культурны Код» літаральна зараз просяць вашай дапамогі. Адкажыце на хуткія пытанні апытанак, каб дапамагчы камандам прадставіць максімальна запатрабаваныя ў аўдыторый культурніцкія ІТ-прадукты!
1⃣maramora:
Адукацыйная платформа, якая дапаможа адкрываць, развіваць, маштабаваць крэатыўны бізнес і ідэі з Беларусі. Зрабіць бачнай беларускую экспертызу і экспертаў. Платформа- гэта сайт/сервіс (на 2х мовах: ангельская/бел), на якім будуць: курсы па крэатыўных навыках, аўтарскія тэксты і курсы, best practicies ад стваральнікаў бізнэсу з беларускімі каранямі.
Анкета – тут.
2⃣Музычны Бро:
Тэлеграм-бот, які зможа падказваць вам беларускую музыку пад ваш густ і настрой + адначасова папулярызаваць. Каманда просіць накідаць беларускіх песень па катэгорыях.
Анкета – тут.
Дапамажыце камандам у жывым спаборніцтве!