Арганізатары: Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава, #Вільнюс.
У межах трэнінгаў вы пазнаёміцеся з логікай планавання праектаў, зможаце пераўтварыць ідэю ў жыццяздольны праект, набудзеце навыкі складання якаснай праектнай заяўкі і атрымаюце парады ад экспертаў і экпертак.
БДПЧ ладзіць 2 трэнінгі:
1⃣ Афлайн-трэнінг: 9-11 верасня для тых, хто знаходзіцца ў Вільні або мае магчымасць прыехаць за уласны кошт. Транспартныя выдаткі і пражыванне падчас трэнінгу не будуць пакрывацца арганізатарамі.
2⃣ Анлайн-трэнінг – будзе складацца з трох сесій: 16, 22 і 27 верасня.
Для каго:
прадстаўнікі/-цы беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці, якія працуюць з тэмамі правоў чалавека і маюць недастатковы досвед у галіне праектнага менеджменту і #фандрайзінг’у.
Перавага будзе наддавацца тым, хто не прымаў удзел у падобным навучанні.
Дэдлайны:
1. Каб прыняць удзел у трэнінгу ў Вільні: 29 жніўня. Вынікі адбору – 1 верасня.
2. Каб далучыцца да анлайн-трэнінгу: 2 верасня. Вынікі адбору – 5 верасня.