Пачаўся прыём заявак на трэнінг для актывістаў і актывістак Новай Беларусі па правядзенні грамадскіх або культурніцкіх кампаній.
Што можна рабіць сёння для беларусаў і Беларусі, як можна паспрыяць стварэнню Новай Беларусі? Валанцёрская праграма Офіса Святланы Ціханоўскай запрашае на трэнінг для актывістаў маладых беларусаў і беларусак, якія: – хочуць зрабіць сваю краіну лепш, – знаходзяцца за мяжой (з-за пытанняў бяспекі), – маюць узрост 18-30 год.
Трэнерамі выступяць: па грамадскіх кампаніях – прадстаўнікі суполкі«Честные люди», па культурніцкіх кампаніях прадстаўнікі ініцыятывы «Годна».
Калі: 21-23 кастрычніка 2022 года. Дзе: Вільня (арганізатары забяспечаць трансфер ад Вільні да месца правядзення).
Арганізатары забяспечваюць пражыванне, харчаванне, + цалкам або часткова пакрываюць выдаткі на транспарт.