#конкурс_грантаў ад Федэральнага ўрада Германіі «Пашырэнне супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасц…

#конкурс_грантаў ад Федэральнага ўрада Германіі «Пашырэнне супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасцю краін Усходняга партнёрства і Расіі»

Можна падацца ў складзе 2+ міжнародных партнёраў: арганізацый, ініцыятываў і іншых суб’ектаў, не звязаных з дзяржорганамі і бізнесам.

Прыярытэтныя тэматычныя кірункі:
⁃ Умацаванне плюралізму і ўстойлівасці – для падтрымкі разнастайнасці меркаванняў і СМІ і барацьбы з дэзінфармацыяй.
⁃ Спрыянне дыскусіям аб каштоўнасцях і правах чалавека – для паглыблення ўзаемаразумення
⁃ Стварэнне перспектыў і дэмакратычнай трансфармацыі – для ўзмацнення дэмакратый, барацьбы з карупцыяй, дзеянняў, накіраваных на набліжэнне да ЕС, і адначасова забеспячэнне індывідуальных шансаў на адукацыю.
⁃ Падтрымка дыялогу і збліжэння – меры ўсталявання даверу для пераадольвання рэгіянальных канфліктаў у перспектыве.

Пры гэтым, вызначаны і ключавыя тэмы на 2023:
⁃ Супрацьстаянне кампаніям па дэзінфармацыі і фальшывай інфармацыі
⁃ Павышэнне адукаванасці па кліматычных пытаннях і ўстойлівае развіццё
⁃ Падтрымка жанчын і наладжванне сувязяў паміж імі
⁃ Падтрымка ўкраінскай грамадзянскай супольнасці. Моладзь за Еўропу
⁃ Падтрымка дэмакратычнай грамадзянскай супольнасці ў Расіі і Беларусі
⁃ Фемінісцкая знешняя палітыка: уразлівыя групы насельніцтва, сельская мясцовасць.

Тэрмін рэалізацыі праектаў: да канца 2023 года.
Мінімальны бюджэт заявак: 50.000 EUR.

Ддл: 21 кастрычніка.
Даведацца больш.

#гранты #Германія