Дзеячам культуры, якія пераехалі ў Варшаву:14-16 кастрычніка ў Teatr Powszechny пройдзе «Форум будуч…

*

Дзеячам культуры, якія пераехалі ў Варшаву:

14-16 кастрычніка ў Teatr Powszechny пройдзе «Форум будучыні культуры», праграма якога будзе карысная і беларус(к)ам, каб завесці новыя знаёмствы і больш даведацца пра культурныя працэсы ў #Польшча.

Частку праграмы 15 кастрычніка рыхтуе беларуская культменеджарка Вольга Мжэльская разам з праектам MIGRART. Напрыклад:
11:00-13:00: Portfolio Review для візуальных мастакоў з досведам міграцыі. Правядуць: Вольга Мжэльская і польскія куратары з досведам працы ў розных арт-установах Польшчы Michalina Sablik і Paweł Brylski.
15.00-18.00: Воркшоп па кастынгу і самапрэзентацыі з рэжысёркай-дакументалісткай Мартай Кавальской, якая большую частку сваёй працы прысвячае кастынгу і рэжысуры. Як зрабіць прыгожую візітку? Як выглядаюць акторскія агенцтвы ў Польшчы і што яны прапануюць?
22:00 дыджэй-сэт Papa Bo Selektah.

Умовы:
Прыйсці можна як на частку праграмы, так і на ўвесь форум.
Адзін дзень удзелу – 10 PLN, 2-3 дні – 20 PLN.