Як функцыянуе культурніцкая сфера ў іншых краінах? Мы, Беларуская Рада культуры, ініцыявалі размовы …

Як функцыянуе культурніцкая сфера ў іншых краінах?

Мы, Беларуская Рада культуры, ініцыявалі размовы пра культурніцкую палітыку і мадэлі фінансавання гэтай сферы, каб выпрацаваць слушны план рэформ для нашай краіны.

Пры падтрымцы Danish Cultural Institute з удзелам кансорцыюма партнёраў (Кааліцыя незалежнага культурніцкага сектара Рэспублікі Малдовы, Беларуская Рада культуры, Беларускі ПЭН, грузінская Culture and Management Lab і харвацкі фонд Kultura Nova) прайшоў шэраг прэзентацый на тэму інстытуцыянальнай падтрымкі культуры ва Украіне, Малдове, Грузіі, Арменіі, Азербайджане, Літве, Латвіі, Румыніі і Беларусі.

Эксперты прааналізавалі розныя кейсы і практыкі і зрабілі шэраг рэкамендацый, як адладзіць сферу культуры ў Новай Беларусі.

Чытайце даследаванне тут:

па-беларуску
па-ангельску

#чымвытамзаймаецеся