Тэатралам і педагогам: #вэбінар па працы з дзецьмі ў крызісных сітуацыяхUPD. Важна! Калі вы зарэгіст…

Тэатралам і педагогам: #вэбінар па працы з дзецьмі ў крызісных сітуацыях

UPD. Важна! Калі вы зарэгістраваліся і не атрымалі паведамленне са спасылкай на мерапрыемства, звяжыцеся з арганізатарамі праз Facebook.

Калі: 28 кастрычніка, 18:00-21:00 па Мінску.

Для каго: для ўсіх, хто зараз працуе з дзецьмі ў галінах педагогікі, тэатру, творчых заняткаў і інш.

Сустрэча прысвечана працы з дзецьмі, якія пацярпелі ад траўмаў, хвароб, якія маюць справу з табуяванымі тэмамі.

У цэнтры ўвагі будуць інструменты, веды і навыкі спецыялістаў/-к з Польшчы і ўдзельнікаў/-ц з Еўропы, якія працуюць у галіне інклюзіўнага #мастацтва, тэатральнай і танцавальнай педагогікі, псіхалогіі, культуралагічнай адукацыі, мастацкага ментарства.

Мовы: польская з сінхронным перакладам на беларускую. Пытанні і камунікацыя падчас могуць быць таксама на беларускай, украінскай і рускай мовах.

Ддл: 27 кастрычніка.
Зарэгістравацца!
Падрабязней на старонцы мерапрыемства ў Facebook.

#тэатр #адукацыя #інклюзія