«Гаварыць нельга маўчаць»: каманда artivism&solidarity запускае анлайн-майстэрню па імпакт-стэнд…

«Гаварыць нельга маўчаць»: каманда artivism&solidarity запускае анлайн-майстэрню па імпакт-стэндапу

«Сучасная рэчаіснасць шчодрая на нагоды для панікі, шкадаванняў і пачуцця віны. Мы недастаткова беражэм нашу планету, недастаткова зрабілі, каб прадухіліць вайну, недастаткова дапамагаем людзям у бядзе. (…) На шчасце, у свеце існуе медыум, з дапамогай якога можна казаць пра складаныя тэмы і пра змену сацыяльных нормаў простай і лёгкай мовай. Гэта імпакт-стэндап. Важнае адрозненне яго ад звычайнага – яго этычнасць і арыентаванасць на жарты, якія высмейваюць стэрэатыпы, а не падтрымліваюць іх.

У праграме:
– сустрэчы па пн і пт у 19:00 (па Мінску) з 4.11 па 9.12;
– тэорыя стэндап-камедыі і практыка;
– абмеркаванне гумару з п. гл. этыкі і ўплыву на аўдыторыю;
– праца над сваім праектам – стэндап-маналогам;
– кансультацыі, падтрымка і зносіны ў чаце.

Ддл: 30 кастрычніка.
Падаць заяўку.

Даведацца больш і задаць пытанні можна на прэзентацыі сёння, 27.10 у 19:00 GMT+3. Неабходна рэгістрацыя.