#канферэнцыя Сусветны дзень жаночага прадпрымальніцтва18 лістапада з 16.00 да 18.30 ProWomen By сёмы…

#канферэнцыя Сусветны дзень жаночага прадпрымальніцтва

18 лістапада з 16.00 да 18.30
ProWomen By сёмы раз правядзе ў Беларусі Сусветны дзень жаночага прадпрымальніцтва (WED) у фармаце анлайн. Тэма гэтага года – «Захоўваючы сувязі».

Арганізатары не будуць рабіць запіс выступленняў, паслухаць спікераў вы зможаце толькі ў прамым эфіры.

Пра што пойдзе гаворка на WED 2022:

– як стварыць сэрвіс і кліенцкую супольнасць, каб зарабляць больш
– якія гнуткія навыкі і інструменты дапамагаюць заставацца ўстойлівымі ў часы турбулентнасці
– як кіраваць крэатыўнай камандай, каб нават у складаныя перыяды нараджаліся новыя ідэі і нестандартныя рашэнні
– як усвядомленасць і наяўнасць сувязяў дапамагаюць жыць і працаваць у сучасным далікатным свеце
– як весці сацсеткі і ствараць тэксты, каб кліентам было камфортна, і пры гэтым вы маглі трансляваць свае каштоўнасці.

Рэгістрацыя па спасылцы.

#жанчыны_творцы #культдзеячы #СММ #медыя #блогеры #культменеджары #прадзюсары