#майстэрня па даследаванні і перажыванні творчага крызісу ад artivism & solidarity Для каго: #тв…

#майстэрня па даследаванні і перажыванні творчага крызісу ад artivism & solidarity

Для каго: #творцы / #культдзеячы.
Калі: з 7 снежня.
Фармат: анлайн.

У перыяд вайны, эміграцыі і крызісу жыццё многіх мастакоў моцна змянілася. У цяперашняй сацыяльнай і палітычнай сітуацыі стаіць пытанне аб тым, як ствараць мастацтва і ці ёсць у гэтым сэнс, а яшчэ – што такое наогул мастацтва? Што такое «творчы крызіс» і як ён звязаны з крызісам ідэнтычнасці? Што такое «мастацтва ваеннага часу», чым яно адрозніваецца ад актывізму і каму яно патрэбна зараз?

Вядучыя майстэрні:
Саша Старасць – мастачка, музыкант, актывістка і спецыяліст па працы з аўтычнымі дзецьмі, куратарка псіхалагічнага кірунку фемінісцкага антываеннага супраціву.
Паліна Усцінскова – мульцідысцыплінарная мастачка, арганізатарка і ўдзельніца розных творчых і сацыяльных праектаў.
Катрын Нянашава – мастачка-акцыяністка, куратарка культурных і сацыяльных падзей.

Ддл: 5 снежня.
Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #студыя #артывізм #актывісты