Для каго:#мастакі ўсіх дысцыплін, з веданнем французскай мовы. Калі: тыдзень 4-25 чэрвеня.
LIBITUM – міждысцыплінарная рэзідэнтура для бельгійскіх і міжнародных франкамоўных творцаў. Яна будзе аб’ядноўваць каля дваццаці мастакоў для даследчай і творчай працы над асабістым праектам і калектыўнага абмену думкамі.
Прапануюць 3 тыпы рэзідэнцый: – індывідуальнае/калектыўнае пісьмо, даследаванні і стварэнне праекта; – воркшопы; – сцэнічная рэзідэнцыя.
Прадастаўляюцца: – пражыванне – харчаванне – працоўнае памяшканне (студыя, сцэна, майстэрні і г.д.) – падтрымка праекта і абменныя сесіі з запрошанымі экспертамі – грант на стварэнне праекта ў 1000 EUR (падтрымаюць максімум 8 праектаў).