Юля Цімафеева – паэтка і перакладчыца. Аўтарка некалькіх зборнікаў паэзіі і кнігі аўтабіяграфічнай прозы. Яе творы перакладаліся на многія мовы, выходзілі асобнымі кнігамі ў Польшчы, Германіі, Нідэрландах і ЗША. На сустрэчы Юля распавядзе пра свой творчы шлях і крэатыўны працэс, падзеліцца досведам стварэння і перакладу паэтычных тэкстаў.