Сустрэча з польскім радыйшчыкам і падкасцерам Дарыюшам Росякам, #Варшава#Польшча
Для каго: тыя, хто займаецца падкастамі і #медыя. Калі: 13 снежня, 18:00 (Мінск). Фармат: анлайн і афлайн (Варшава).
Press Club Belarus запрашае на сустрэчу з радыйшчыкам і падкасцерам Дарыюшам Росякам. Яго прафесійная гісторыя натхняе. Гэта польскі журналіст, творца і вядучы падкаста «Рапарт пра стан свету». Дарыюш раскажа, як пасля звальнення з радыё ён паставіў на якасную журналістыку і штомесяц збірае каля 22 тысяч даляраў данатаў для сваёй новай рэдакцыі. Пагаворым пра стан журналістыкі, камунікацыю з аўдыторыяй і краўдфандынг. Сустрэчу вядзе Зміцер Ягораў, былы журналіст, кіраўнік фірмы Wigor, якая спецыялізуецца на адукацыі медыйшчыкаў і кансалтынгу пры арганізацыі краўдфандынгавых кампаній.