КінаКаляды48 – гэта чэлендж для ўдзельнікаў і ўдзельніц любой падрыхтоўкі, якія хочуць прымяніць свае навыкі ці паспрабаваць упершыню напісаць сцэнар, зняць, зрабіць гук і зманціраваць гатовы калядны гульнявы караткаметражны фільм за 48 гадзін. Асноўнай лакацыяй стане Вільня, але таксама вітаюцца анлайн удзельнікі і ўдзельніцы.
Пераможцы атрымаюць грашовыя і адмысловыя прызы.
Узнос за заяўку з каманды: – 50 EUR – 25 EUR (калі ў камандзе 3 студэнта_кі).