Для каго: людзі з квір-оптыкай або тыя, хто ёй цікавіцца. Калі: 19 снежня, 19.00 (Мінск).
На семінары атрымаецца: – пашукаць карані квірнасці ў нашай рэчаіснасці – паглядзець на сучаснае мастацтва як супраціў і чуллівасць – паразмаўляць пра тое, як беларускія палітычныя рэпрэсіі перамяжаюцца з нашымі ідэнтычнасцямі за межамі саграмадзянства – абмеркаваць (не)уключнасць квір-оптыкі і квір-людзей ў ініцыятывы пратэстнай/новай Беларусі – паразважаць пра тое, якія інструменты і рэсурсы можна знайсці ў квіраванні.
Семінар вядзе Вікторыя Грабеннікава – беларуская візуальная мастачка, квірка, нядаўняя эмігрантка, актывістка.