Гётэ Інстытут ў Вільні шукае Каардынатара/-ку праграм супрацоўніцтва з беларускай дыяспарай, #Вільнюс #Літва
Тэрмін працы: 15.01.2023 – 24.12.2024 (з улікам 3-месячнага выпрабавальнага тэрміну). Пасада штатная – 40 гадзін/тыдзень.
Для каго: асобы з правам на працу і пражыванне ў Літве.
Кандыдатам з абмежаванымі магчымасцямі або з роўным статусам будзе прадастаўлена перавага ў выпадку роўнай прафпрыдатнасці.
Задачы і абавязкі:
– Падтрымка дырэктара Інстытута ў Вільні ў праграмах з і для беларускай дыяспары.
– Мапінг і падтрыманне кантактаў з дыяспарай (таксама за межамі Літвы)
– Вывучэнне сучасных магчымасцяў фінансавання праектаў з удзелам беларускай дыяспары
– Прыцягненне старонняга фінансавання (ЕС, Усходняе партнёрства, фонды)
– Кансультаванне Гётэ Інстытутаў па супрацоўніцтве з беларускай дыяспарай
– Падтрымка праектаў, якія фінансуюцца трэцімі асобамі.
Патрэбны профіль:
– Адпаведная прафесійная падрыхтоўка і досвед у галіне #культменеджмент або эквівалентныя веды і навыкі.
– Вельмі добрае веданне актуальнай беларускай сцэны
– Вельмі добрая каардынацыя і арганізатарскія здольнасці
– Высокі ўзровень сацыяльных і камунікатыўных навыкаў
– Вельмі добрая пісьмовая і вусная ангельская, веданне беларускай мовы
пажадана, перавага валодання нямецкай і літоўскай мовамі
– Пажаданы досвед працы ў Гётэ Інстытуце, а таксама прыцягнення фінансавання ЕС.
Прапануецца:
– Заробак 1 911 EUR брута
– Міжнароднае працоўнае асяроддзе і гнуткая арганізацыя працы.
Ддл: 1 студзеня 2023.
Даведацца больш.