Cтыпендыя Ежы Гедройца для даследчыкаў у Вене, #Аўстрыя
Калі: 4 месяцы ў інтэрвале верасень 2023 – чэрвень 2024.
Для каго: #даследчыкі ў сферы гуманітарных і сацыяльных навук, якія атрымліваюць кандыдатскую ступень або абаранілі дысертацыю за апошнія 4 гады.
Інстытут гуманітарных навук запрашае да ўдзелу ў першых выязных праграмах стыпендыі Ежы Гедройца. Стыпендыя садзейнічае больш шырокаму разуменню гісторыі і інтэлектуальных традыцый зямель сучаснай Польшчы, Беларусі, Літвы і Украіны. Вучоныя павінны працаваць з тэмамі гісторыі, палітыкі, літаратуры, аналізаваць праз ніх польска-ўкраінскія, польска-беларускія і польска-літоўскія адносіны.
Праграма пакрывае: – #стыпендыя 2500 EUR – доступ да офісных памяшканняў IWM – адміністрацыйныя і даследчыя памяшканні.