DECOLONIZING THE (POST-)SOVIET SCREEN – #сімпозіўм па дэкаланіяльным кіно ў Вісбадэне, #Германія
Для каго:#даследчыкі. Калі: 26 красавіка-2 траўня.
Кінафестываль goEast арганізуе сімпозіўм, мэта якога – абмеркаванне дэкаланізацыі постсавецкай прасторы (уключаючы Цэнтральную Азію, Украіну, Беларусь, краіны Балтыі, Каўказ і Расійскую Федэрацыю і яе аўтаномныя рэгіёны). Рэдакцыя запрашае вучоных на ўсіх этапах іх кар’еры прадставіць артыкулы для сімпозіўма, якія будуць надрукаваны ў часопісе Apparatus. Асабліва цікавяць тэксты, дзе прымяняюцца новыя тэарэтычныя і міждысцыплінарныя падыходы.
Прыкладныя тэмы: канцэпцыя дэкаланізацыі ва ўсходнееўрапейскім/постсавецкім кантэксце, кінематограф карэнных народаў на постсавецкай прасторы, архіўная палітыка на постсавецкай прасторы, выява нярускіх меншасцяў у постсавецкім кінематографе ў перыяд дэкаланізацыі і г.д.