#рэзідэнцыя BIRCA ў сельскай і натхняльнай мясцовасці на выспе Борнхальм, #Данія
Для каго: жанчыны-#творцы і #квір-творцы. Калі: 23 красавіка – 6 траўня і 19 чэрвеня – 2 ліпеня.
Bækkelund International Residency Center for Artists прапануе дзве рэзідэнцыі, падчас якіх #мастакі/_чкі павінны распрацаваць свае праекты:
BIRCA Women – на тэму здароўя планеты. Рэзідэнцыя надае асаблівую ўвагу абмену досведам і супрацоўніцтву.
BIRCA Queer – для вядомых у сваіх краінах выканаўцаў (з усіх практык сучаснага выканальніцкага #мастацтва), якія ідэнтыфікуюць сябе як квір. Тэмы – экалогія, сацыяльная дынаміка і індывідуальна-псіхічныя працэсы.