Кандыдатам прапануецца раскрыць і трансфармаваць гістарычныя каланіяльныя напластаванні і дамінантныя наратывы ў грамадскай прасторы Берліна. У гэтым годзе для даследаванняў абралі раёны Шарлотэнбург і Вільмерсдорф. Тэма рэзідэнцыі – «агітпроп», тэрмін які ўзнік падчас рускай рэвалюцыі ў XX стагоддзі, злучыўшы словы «агітацыя» і «прапаганда» для апісання мастацкіх практык, якія імкнуцца справакаваць рэвалюцыйныя і сацыяльныя змены. Рэзідэнцыя засяроджваецца на мастацтве, якое існуе на стыку арта і палітычнай арганізацыі.
Рэзідэнцыя прапануе: – пражыванне – транспартныя выдаткі – суткавыя – вытворчы бюджэт на рэалізацыю праекта – ганарар – куратарскае кіраўніцтва – вытворчая падтрымка.