Для каго:#творцы, якія займаюцца #digital art. Калі: 1-4 чэрвеня (афлайн), 1 чэрвеня – 6 жніўня (анлайн-выстава).
Віртуальны #фестываль і афлайн-#канферэнцыя ThinkHalle шукаюць медыя-мастакоў, якія даследуюць сувязь людзей, прыроды і тэхналогій. Можна падаць заяўку з перформансамі, мастацкімі працамі, дакладамі, семінарамі, аўдыёпраменадамі і іншымі праектамі.
Фестываль прапануе: – ганарар за працы – кампенсацыю выдаткаў на праезд і пражыванне (пры ўдзеле ў канферэнцыі).