Prosperous Future – праграма супрацоўніцтва грамадзянскай супольнасціДля каго: #актывісты і #культдз…

Prosperous Future – праграма супрацоўніцтва грамадзянскай супольнасці

Для каго: #актывісты і #культдзеячы.
Калі: 1 чэрвеня 2023 – кастрычніка 2024.

“Квітнеючая будучыня” – новая праграма падтрымкі супрацоўніцтва арганізацый Паўночных краін з грамадзянскай супольнасцю ў Эстоніі, Латвіі, Літве, Польшчы, незалежнымі партнёрамі ва Украіне, а таксама ў Беларусі.

Мэта партнёрстваў – стварэнне зялёнага, дэмакратычнага і ўстойлівага рэгіёна. Праекты павінны датычыцца ўстойлівага развіцця, гендэрнай роўнасці, дзяцей і моладзі.

Разглядаюць праекты, якія ўключаюць партнёраў з некалькіх краін:

1. Даніі, Фінляндыі, Ісландыі, Нарвегіі, Швецыі, Фарэрскіх выспаў, Грэнландыі, Аландскіх выспаў
2. Эстоніі, Латвіі, Літвы і Польшчы
3. незалежныя партнёры з грамадзянскай супольнасці ў дачыненні да Украіны, а таксама Беларусі і Расіі.

Мінімум 1 партнёр павінен быць з 1 групы, а вядучы партнёр з 1-ай ці 2-ой групы.

Ддл: 15 лютага.
Падрабязней пра праграму.

#грант #міждысцыплінарныя_праекты #грамадскія_праекты