EMBracing the Ocean – дыстанцыйная творчая #рэзідэнцыя ў супрацоўніцтве з акіянолагаміДля каго: #мас…

EMBracing the Ocean – дыстанцыйная творчая #рэзідэнцыя ў супрацоўніцтве з акіянолагамі

Для каго: #мастакі, #пісьменнікі, #рэжысёры, #харэографы і інш. #творцы.
Калі: 12 месяцаў у 2023-2024.

EMB Racing The Ocean – не толькі рэзідэнцыя, але і #грант для працы творчых асоб з навукоўцамі-акіянолагамі. Праграма накіравана на тое, каб пашырыць разуменне грамадствам каштоўнасці акіяна і яго непапсаванасці ў будучыні. Рэзідэнты павінны стварыць новы праект, працуючы з навукоўцамі.

Грант складае 10 000 EUR.

Рэзідэнцыя будзе праходзіць дыстанцыйна, але ў межах гранту можна наведаць даследчыкаў і паўдзельнічаць у неабходных мерапрыемствах.

Ддл: 20 лютага.
Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты