Анлайн-#курс “Фемінісцкія тэорыі: стратэгіі супраціву” Для каго: жанчыны, дзяўчыны, транс- і небінар…

Анлайн-#курс “Фемінісцкія тэорыі: стратэгіі супраціву”

Для каго: жанчыны, дзяўчыны, транс- і небінарныя людзі з Беларусі, незалежна ад цяперашняга месцазнаходжання.

Курс прысвечаны пытанням, як феміністкі асэнсоўваюць пытанні 1) вытворчасці ведаў 2) цялеснасці і сэксуальнасці 3) тэхналогіі, прагрэсу і развіцця 4) каланізацыі, імперыі і біяпалітыкі.

Не абмініце яго, калі вы шукаеце падтрымку, натхненне для #актывізм’у ці кола таварыша:к, з якімі можна пагаварыць аб фемінісцкай тэорыі і практыцы!

Калі: сакавік – чэрвень. Даты сустрэч: 12/26 сакавіка, 9/23 красавіка, 7/21 траўня, 4/18/25 чэрвеня.
Час: 12.00-13.30 па Менску.

Для ўдзелу трэба мець 4+ вольныя гадзіны ў тыдзень для чытання матэрыялаў і падрыхтоўкі да сустрэч.
Курс бясплатны.

Зарэгістравацца.
Ддл: 6 сакавіка.

Ёсць магчымасць атрымаць матэрыялы для чытання! Каб іх атрымаць, пакіньце сваю пошту па спасылцы.

#фемінізм #актывізм