„Глабальнае сястрынства: сеткі салідарнасці і інфраструктуры клопату” – анлайн-#семінар з Антанінай …

„Глабальнае сястрынства: сеткі салідарнасці і інфраструктуры клопату” – анлайн-#семінар з Антанінай Сцебур

Калі: 7 сакавіка, 19:00 па Мінску.

Поўнамаштабнае ўварванне Расіі ва Украіну паказвае, што мы знаходзімся ў сітуацыі ўзаемазалежнасці: мы ўсе звязаныя праз Інтэрнэт, транспартную інфраструктуру, лініі цыркуляцыі таннай працоўнай сілы, запасы харчавання, лініі каланізацыі і супраціву.
Фармаванне сетак салідарнасці паміж рознымі супольнасцямі з’яўляецца важнай фемінісцкай
стратэгіяй. На прыкладзе праектаў “Новае суседства”, “Жанчыны на хвалях” і інш. мы прааналізуем магчымасці для фарміравання фемінісцкіх альянсаў, у тым ліку ў Беларусі.

Антаніна Сцебур – даследчыца, куратарка. Выкладчыца курса па актывістскіх практыках у мастацтве ў Universität der Künste Berlin.
Сузаснавальніца фемактывісцкага праекта #дамаудобнаяубыту, даследчай платформы Spaika.media, Інтэрнацыянальнай кааліцыі работнікаў і работніц культуры супраць вайны ва Украіне antiwarcoalition.art.

Зарэгістравацца.