#ПРАЕКТАР – АНЛАЙН: Якія праекты можна прадставіць у сакавіку?
Нагадаем, што мы
анансавалі пітчынгі культурных праектаў, і адразу ў двух фарматах:
Анлайн: культурніцкія праекты з фокусам на пэўную сферу дзейнасці і для рэалізацыі якіх шукаюцца партнёры ў Польшчы. Ладзіць каманда @sekktor.
Афлайн: культурніцкія і творчыя праекты без абмежавання тэм. Ладзіць каманда CreateCulture Group, нашыя дарагія партнёры ў #Вільня, #Літва.
Ніжэй даем больш падказак па праектах, якія чакаюцца на кожным з трох анансаваных пітчынгаў АНЛАЙН:
10 сакавіка – „Перфарматыўныя праекты”. Маюцца на ўвазе ідэі ў сферах: #тэатр, #перформанс, #танец / #харэаграфія, #цырк, перфарматыўныя практыкі на сумежжы з візуальнымі мастацтвамі.
Па фарматах гэта могуць быць розныя лайв-івэнты ад „адкрытага мікрафона” да фестываляў, а таксама анлайн- ці #digital-праекты.
17 сакавіка – „Візуальныя мастацтвы”. Вітаюцца ідэі, звязаныя з рознымі жанрамі візуальнага #мастацтва (уключаючы, але не абмяжоўваючыся менавіта суч_артам).
Па фарматах: выставы, любога кшталту галерэйныя праекты, экскурсіі, курсы, анлайн-экспазіцыі і да т.п.
24 сакавіка – „Літаратурныя праекты”. Сэсія можа ахопліваць калялітаратурныя фарматы. Мяркуем, што можа быць цікава ўдзельнічаць з пітчамі па выдавецкай справе, аўдыёкнігам, пісьменніцкім праектам, дыскусійным літаратурным клубам, платформам для літаратурнага кантэнту і г.д.
МОЖНА падаваць:
⁃ адукацыйныя і медыя-фарматы,
⁃ міждысцыплінарныя і сумежныя праекты да названай сферы дзейнасці.
Не абавязкова мець фокус выключна на беларускую культуру, але важна, каб праект быў прапанаваны ад беларускіх дзеячаў, альбо меў скіраванасць на міжкультурны дыялог.
Мы можам толькі меркаваць тое, якія тэмы і жанры могуць быць раскрыты на пітчынгах, і спісамі вышэй ні ў якім разе не жадаем вас абмяжоўваць.
Чакаем заяўкі і ад самых нечаканых камбінацый жанраў і сфер!
Больш інфармацыі – praektar.com.
Сувязь: [email protected]
Сябры, разам з CreateCulture Group мы запускаем “ПРАЕКТАР” – серыю афлайн- і анлайн-пітчынгаў для культурніцкіх дзеячаў, якія шукаюць новых партнёраў, пляцоўкі, членаў каманды і любую магчымую падтрымку.…