Да 5 сакавіка ўключна мы прымаем ідэі на ПРАЕКТАР. А значыць, на выходных вы можаце паспець даслаць свой праект, які плануеце рэалізаваць у Польшчы (ці міжнародна) і які можна аднесці да сферы:
⁃ 10.03 – Перфарматыўныя мастацтвы
⁃ 17.03 – Візуальныя мастацтвы
⁃ 24.03 – Літаратура
Каб падаць заяўку, неабходна:
⁃ Запоўніць простую форму рэгістрацыі;
⁃ Далучыць да яе стартавую прэзентацыю. У якасці гайду і для натхнення можна карыстацца нашым шаблонам. Для гэтага спампуйце файл ці зрабіце яго копію на google-дыску.
Рэгламент выступу:
⁃ 5 хвілін + 4-5 хвілін на пытанні-адказы
⁃ Працоўная мова: польская ці ангельская.
Некалькі парад па падрыхтоўцы прэзентацыі:
⁃ „Тры кіты пітча”: сутнасць ідэі адным сказам, + навошта гэта трэба + што неабходна для рэалізацыі. Калі вы апішаце гэта, пітч атрымаецца!
⁃ Калі ёсць сувязь з польскім кантэкстам/лакацыяй у Польшчы – узгадайце гэта!
Чым канкрэтней вы абазначыце, каму і з якой мэтай хочаце прадставіць праект, тым больш шанцаў, што мы арганізуем прысутнасць патрэбных людзей
Самае важнае для заяўкі зараз – ясна апісаць вашую ідэю. Пасля пацверджання ўдзелу вы атрымаеце ад нас чэк-ліст і індывідуальны фідбэк па складанні прэзентацыі, а таксама зможаце прайсці анлайн-рэпетыцыю.
Нам можна задаць пытанні:
⁃ У каментарах да гэтага паста
⁃ На [email protected]
⁃ У @sekktor_chat.