Семінар па канфлікт-менеджменце і перагаворным тэхнікам у Рызе, #ЛатвіяКалі: 18-24 красавіка, афлайн…

Семінар па канфлікт-менеджменце і перагаворным тэхнікам у Рызе, #Латвія

Калі: 18-24 красавіка, афлайн.

European Minority Youth Network запрашае вывучыць розныя шляхі вырашэння канфліктаў, апрабаваць перамоўныя тэхнікі і ацаніць свае сілы ў дэбатах.

Трэнінг будзе складацца з двух частак:

У рамках адукацыйнага кампанента вы вывучыце:
– прычыны, этапы і шляхі вырашэння канфліктаў,
– перагаворныя тэхнікі і як яны спрыяюць урэгуляванню спрэчак,
– канфлікты ў анлайн-асяроддзі і hate speech, а таксама спосабы гэтаму супрацьстаяць,
– мадэлі паводзін у канфліктах з дапамогай форум-тэатра,
– віды дэбатаў, іх правілы і роля ў пошуку рашэнняў.

Важнае месца падчас семінара будзе займаць спаборніцкі кампанент. У яго ўвойдуць:
⁃ фармаванне навыкаў паспяховага выступу на публіцы і выкарыстанні камунікацыі для мірнага ўрэгулявання спрэчных сітуацый;
⁃ дэбат-турнір сярод удзельнікаў/_ніц, які дазволіць выявіць лепшых спікераў/_ак міжнароднай камандзе.

Мова правядзення – руская.

Ддл: 10 сакавіка ўключна.
Даведацца больш.

Via @volunteer_minsk

Семинар по конфликт-менеджменту в Риге – ФОРИН-ОФИС

Приглашаем изучить пути разрешения конфликтов, опробовать переговорные техники, оценить свои силы в дебатах в рамках международного семинара в Риге 18-24 апреля