Давярай, але правярай! – адукацыйны фактчэк-марафонДля каго: усе зацікаўленыя ў фактчэкінгу.Калі: 19…

Давярай, але правярай! – адукацыйны фактчэк-марафон

Для каго:
усе зацікаўленыя ў фактчэкінгу.
Калі: 19 красавіка – 7 чэрвеня.

На фактчэк-марафоне эксперты падзеляцца карыснымі рэкамендацыямі па верыфікацыі інфармацыі, пазнаёмяць з алгарытмамі праверкі фактаў, методыкамі, сервісамі і інструментамі, выкарыстанне якіх дазволіць вам адрозніць праўду ад фэйка і падрыхтаваць аргументаваныя і спраўджаныя матэрыялы.

Асноўныя трэнеры і спікеры:
– Віктар Малішэўскі (медыяэксперт, у журналістыцы 28 гадоў)
– Ірына Сідорская (спецыялістка ў сферы камунікацыі, незалежная даследчыца, доктар філалагічных навук, кіравала групай даследчыкаў «Канспіралогія ў медыйнай прапагандзе»)
– Вольга Юркова (сузаснавальніца незалежнай украінскай арганізацыі StopFake.org)
– Аляксей Шота (галоўны рэдактар і выдавец Hrodna.life, медыятрэнер)
– Дзмітрый Стаянаў, фактчэкер (OCCRP, RISE Moldova, BIC).

Ддл: 18 красавіка.
Падрабязней.

#грамадскія_праекты #публічныя_прасторы #адукацыя #трэнінг #майстар_клас